Изображение пользователя Chryscina Marchuk
журавіны - культурніцкі маркер Беларусі (паводле М. Анемпадыстава)
от Chryscina Marchuk - Суббота 4 Февраль 2012, 21:47
 

калі памятаеце, на адным са слайдаў лекцыі "Беларусь: вобраз і стыль" сп. Міхала былі журавіны ў цукры. ён сказаў, што разглядае іх як адзін з культурніцкіх маркераў Беларусі. на майстэрні я перапытала, які тады за дадзеным маркерам ёсць культурніцкі сэнс (паводле словаў сп. Міхала, за кожным культурніцкім маркерам цягнецца пэўны культурніцкі лінк ("лінк" - калі я правільна пачула - што значыць кантэкст, гісторыя, сэнс). адказ быў такі: б-ч-б колер; схаваны кіслы смак як сімвал беларускай ментальнасці ("здаецца, салодкая, а як раскусіш, то ажно Масква пакажацца!" (М. Анемпадыстаў); журавіны прадстаўлены ў фальклоры; гэта можна прадаваць, што важна для брэнда.

я паспрабавала паглыбіцца ў гэтыя тэзісы.

у краме "Лакомка" (на пр-це Незалежнасці) каробачка ў 100 грам журавін у цукры каштуе 8500 руб.. апрача звычайных, там прадаюцца журавіны ў цукры з какава і з какосавай стружкай. прадавец сказала, што яны заўжды замаўляюць у асартыменце і што журавіны ў іх заўсёды ёсць.

калі ягаду акуратна разрэзаць, то палавінка сапраўды выглядае  прыгожа і сімвалічна.

на смак, як па мне, дык магло б быць яшчэ больш кісла. але для "непадрыхтаванага" гурмана начынка робіць "сюрпрыз". сп. Міхал расказваў, што з дапамогай журавін у цукры на розных воркшопах і занятках з замежнікамі ён робіць "прысвячэнне" ў беларускую культуру :) .

бегла прагледзела слоўнікі прыказак, фразеалагізмаў, зборнік казак - пра журавіны нічога не знайшла. у энцыклапедыі "Беларускі фальклор" артыкула "журавіны" не значыцца. тут патрэбны больш дэтальны пошук.

(...цэлая тэма для даследвання - маркеры гастранамічнай культуры ў фальклоры (...літаратуры, выяўленчым мастацтве...)

адно што гугл выдаў песню гурта "Верасы" -  "Журавіны"

(сюжэт - проста журавінавая love story :) )

што да гісторый і міфаў пра журавіны, то тут, думаецца, справа фантазіі і добрага маркетынгу. усе ведаюць, што для жыхароў Палесся гэта адзін з  асноўных відаў заробку (...ужо колькі стагоддзяў). у Столінскім раёне нават прыдумалі свята журавін

(змест гэтага свята і стыль - канешне, асобнае пытанне.  пакуль што, думаю, важна адзначыць сам факт яго існавання).

наконт "можна прадаваць" брэнд журавіны ў цукры, тут сапраўды неблагія перспектывы.

у складзе гэтага слодыча - толькі свежыя ягады, цукарная пудра і крухмал (ніякай хіміі!). тэрмін прыдатнасці - усяго толькі адзін месяц (!). тавар для паліц з экалагічна чыстай і здаровай ежай, а таксама кірмашоў рэгіянальных страваў вельмі годны.

праўда, на пакунку -  ні слова па-беларуску. думаецца, хаця б для ўнутранага рынку варта падпісаць на бел. мове. дызайн каробкі таксама можна было б палепшыць.

пра тое, што Беларусь ужо сёння - адзін з лідараў у імпарце журавін, можна прачытаць па спасылках (тут жа і фантастычныя фота) :

http://news.bigmir.net/business/207695?bm_lang=ru

http://www.gants.by/?p=608

http://gazetaby.com/index.php?sn_nid=40436&sn_cat=35

http://news.tut.by/kaleidoscope/199731.html

і яшчэ два займальныя артыкулы, дзе аўтар спрабуе асэнсаваць журавіны акурат як нацыянальную адметнасць:

http://budzma.org/projects/pohliad/nasha-strava-2-zhuraviny.html

http://www.youtube.com/watch?v=rRqRUJpnrfk

глыбоцкі завод у віцебскай вобласці, дзе ўласна і робяць журавіны ў цукры, мае еўразійскі патэнт на гэты від прадукцыі. калі Беларусь увойдзе ў Еўрасаюз, то салодка-кіслы ласунак мае ўсе шанцы атрымаць статус лакальнага прадукта (на ўзроўні з французскімі вінамі, сырамі альбо як старапольскі пітны мёд).

у мяне засталося такое пытанне: што неабходна для таго, каб самі беларусы сталі носьбітам брэнда журавіны? сёння ў масавай свядомасці людзей усе рэкорды папулярнасці б'е бульба і дранікі :(








 
Изображение пользователя Аляксей Чубат
Re: журавіны - культурніцкі маркер Беларусі (паводле М. Анемпадыстава)
от Аляксей Чубат - Суббота 4 Февраль 2012, 22:46
 

...яшчэ цукар і клюква - як гэты свет і іншы свет.

Дарэчы, журавіны ў шакаладнай глазуры з арахісам, ...і з какосам - тэрмін прыдатнасці 90 дз)) (http://arzhanitsa.pf.by/products.html)

Што тычыцца ўкаранення гэтага прадукта як брэнда, думаю, трэба актуалізаваць яго як праблему, і, такім чынам, прыцягнуць рэсурсы для папулярызацыі журавін у цукры.

Изображение пользователя Chryscina Marchuk
Re: журавіны - культурніцкі маркер Беларусі (паводле М. Анемпадыстава)
от Chryscina Marchuk - Воскресенье 5 Февраль 2012, 01:28
 

Лёша, журавіны ў цукры - як прабелему

ці брэнд як праблему?........

Изображение пользователя Иван Веденин
Re: журавіны - культурніцкі маркер Беларусі (паводле М. Анемпадыстава)
от Иван Веденин - Воскресенье 5 Февраль 2012, 01:34
 

Вообще, сам по себе сахр не является таким уж диетическим и экологическим продуктом. :) Так что если развивать это направление для захвата европы, нужно чёт с сахорозаменителем придумать.

Изображение пользователя Chryscina Marchuk
Re: журавіны - культурніцкі маркер Беларусі (паводле М. Анемпадыстава)
от Chryscina Marchuk - Воскресенье 5 Февраль 2012, 15:16
 
сп. Міхал адказаў мне на мэйл. з ягонага дазволу перадрукоўваю ліст цалкам:
Як на мой розум, дык гэта ўсё-ткі маркер, а не брэнд для замежнікаў.)
Па першае, прадукт настолькі спецыфічны, што не можа быць масавым, кшталту чыпсаў, альбо тых жа дранікаў. І дзякуй богу! Ён амаль не паддаецца асартыментнай мадыфікацыі. Варыянты з какао і какосам проста не смачныя, не гарманічныя. А той, што з какао, яшчэ і колер мае брыдкі.
Журавіны ў цукры гэта тыповае "Speciality". Тое, чым частуюць замежнікаў, тое што вязуць у якасьці кулінарнага сувеніра. У прынцыпе, іх трэба пазіцыянаваць, як эксклюзіўны тавар. Яны такім і з'яўляюцца. Тым болей, наколькі ведаю, асноўную масу журавінаў купляюць ад насельніцтва. Ў нас яна дзікая. У Канадзе, Штатах, а цяпер і ў Эўропе, яе вырошчваюць на спецыяльных дзялках. Што дарэчы, абсалютна правільна.
Правільным крокам у папулярызацыі, было б прывязаньне зацукраванай журавіны да алкаголю. Ну, напрыклад, моцна замарожаная гарэлка (яна тады салодкая і цягучая) падаецца ў высокай вузкай чарцы, а да яе закускай нашая журавіна. Мажліва, ў гэтым выпадку, яна магла б быць з дадаткам солі. Трэба паэкспераментаваць.
Што тычыцца нацыянальнага маркера і культурніцкіх лінкаў, то тут іх шмат.
Па першае, гэта балотная ягада, і тут самі панімаіце... Проста багна асацыяцый і кодаў.
Па другое, сама журавіна, гэта традыцыйны для беларусаў (таксама) прадукт. Чаго вартае толькі адно спалучэньне: кравянка (кашанка) з журавінавым сочывам, ці проста працёртай з цукрам журавіны, і грэчкай. Пакаштуйце!
Па трэцяе, лінгвістычна. Само слова адметнае, беларускае. Этымалагічна зьвязянае з журавом, а гэта таксама "наш" зьвер.
Ну і апошняе: тэхналогія і традыцыя збору. Яна ж у нейкім сэнсе экстрэмальная, - па балотах, па кочках... А коўш-грабень як класна выглядае! Артэфакт) Дарэчы, здаецца, забаронены ўжо.
Ну і плюс усё тое, што Вы, Крысьціна, напісалі. Дзякуй!
М.
Изображение пользователя Жэня Камарова
Re: журавіны - культурніцкі маркер Беларусі (паводле М. Анемпадыстава)
от Жэня Камарова - Воскресенье 5 Февраль 2012, 15:54
 

Крысцін, а ты можаш гэта пераспосціць у суполку на ФС? Хай людзі пазнаёмяцца таксама.)

Изображение пользователя Жэня Камарова
Re: журавіны - культурніцкі маркер Беларусі (паводле М. Анемпадыстава)
от Жэня Камарова - Воскресенье 5 Февраль 2012, 16:04
 

У якасці сахаразамены - можна какао.