Изображение пользователя Яна Марчук
Студэнцкі архітэктурны форум. Воркшоп "Цэнтр(ы) Мінска"
от Яна Марчук - Воскресенье 15 Январь 2012, 20:15
 

Ці існуе цэнтр Мінска?
Задацца такім пытаннем вы зможаце на воркшопе, які пройдзе ў рамках Мінскага архітэктурнага форума. Воркшоп правядзе арт-менеджэр Ірына Герасімовіч.
Удзельнікі абмяркуюць праблему цэнтра Мінска і паспрабуюць сфармаваць сваё ўласнае паняцце пра сэрца горада. Затым з фотаапаратамі выправяцца на пошукі свайго цэнтра сталіцы.
Ідэя воркшопа – спазнанне асяроддзя Мінска праз фланёрства – прагулкі без асаблівай мэты. Менавіта падчас такіх шпацыраў мы звяртаем увагу на дэталі, заўважаем новае ў добра знаёмым, цікавае ў паўсядзённым. Так мы адчуваем наваколле і фарміруем свой вобраз горада.
На заключным этапе воркшопа фланёры абмяркуюць свае фота, якія ў выніку складуць выставу, што размесціцца ў музеі З. Азгура.


 
Изображение пользователя Яна Марчук
Re: Студэнцкі архітэктурны форум. Воркшоп "Цэнтр(ы) Мінска"
от Яна Марчук - Воскресенье 15 Январь 2012, 21:25
 

Неабходна даслаць заяўку на ўдзел на скрыню: minskarchforum@gmail.com

Форма заяўкі прымацаваная справа.

Дэдлайн - 20 студзеня