Изображение пользователя юлия галиновская
Еўрапейская адукацыя для беларусаў: новыя магчымасці
от юлия галиновская - Среда 17 Апрель 2013, 22:42
 

Паважанае Спадарства!

Дазвольце нагадаць, што 19 красавіка ў мінскім гатэлі Crowne Plaza (зала Princess II)  а 18.00 мае адбыцца публічная лекцыя прадстаўнікоў Універсітэта Вітаўта Вялікага ( Коўна, Літва). Больш падрабязная інфармацыя - на сайце:

http://fly-uni.org/akademichnyya-padzei/publichnaya-lekcyya.html

У пэўным сэнсе менавіта Лятучы ўніверсітэт выступае партнёрам літоўскіх калег у арганізацыі гэтай лекцыі.  Будзем ўдзячныя, калі Вы знойдзеце ў сваёй пошце кантакты тых людзей, каму варта было б ведаць пра падзею, і дашлеце ім спасылку. Просім таксама дапамагчы распаўсюдзіць інфармацыю ва ўніверсітэцкіх асяродках - сярод выкладчыкаў і студэнтаў.