Дубянецкая І. Герменэўтыка. Чытанне Бібліі (2011 - 2012)
(Герменэўтыка. Чытанне Бібліі)

Ірына Дубянецкая, доктар багаслоўя ( PhD, STD )

Гэрменэўтыка – гэта навука інтэрпрэтацыі тэксту, і мастацтва інтэрпрэтацыі тэксту. Прапанаваны курс знаёміць з прынцыпамі гэрменэўтыкі найперш праз паглыбленьне ў шматлікія пласты пераплеценых сэнсаў фундамэнтальнага культуратворчага тэксту – Бібліі. Біблія – без сумневу самы інтэрпрэтаваны тэкст (ці, дакладней, корпус тэкстаў) нашае цывілізацыі, на інтэрпрэтацыях якога ўзьнікалі й узьнікаюць шматлікія духоўныя, інтэлектуальныя ды грамадзкія інстытуцыі, школы й традыцыі і які, аднак, не спыняе ўражваць і натхняць усё новыя пакаленьні дасьледчыкаў.

Праца з біблейскімі ўрыўкамі дасьць магчымасьць удзельнікам курсу ацаніць мастацкае багацьце, метафорыку й сэнсавую шматмернасьць тэкстаў, іх гістарычна-культурную ды духоўную значнасьць, а таксама й комплекснасьць тэксталагічных, лінгвістычных, гістарычных, багаслоўскіх і інш. праблем іх вывучэньня, што часам мяжуе з немагчымасьцю абгрунтаванага ўзнаўленьня, адэкватнага разуменьня або задавальняльнае інтэрпрэтацыі аўтэнтычнага тэксту.

У 2011 г. быў распачаты новы цыкл семінараў. Зараз прапануецца працяг гэтага курса.