Школа. ГОРАД: асяродак, супольнасць, вобраз дзеяння
(Горад)

Лятучы універсітэт у партнёрстве з таварыствам "Зялёная сетка" і альманахам «Гарадскія тактыкі» запрашае на адукацыйную праграму «Горад: асяродак, супольнасць, вобраз дзеяння».

Школа накіравана на распрацоўку і прасоўванне сучасных падыходаў для развіцця беларускіх гарадоў. Праграма школы будзе будавацца на ўзаемасувязі некалькіх кірункаў мыслення і практыкі: урбаністыка, устойлівае развіццё, экалогія і сістэмны падыход у даследаванні і развіцці гарадоў.

Вынікі працы школы –вынікі даследчай практыкі, артыкулы, матэрыялы лекцый – стануць падставай для публікацый.