Семінар па метадалогіі гісторыі
(метадалогія гісторыі)

Цягам апошняй чвэрці стагоддзя беларуская гістарыяграфія дасягнула значных поспехаў у вывучэнні некаторых новых для яе кірункаў. Назапашаны досыць багаты факталагічны багаж. Але, подобна, што “траўма з-за дактрыны” па-ранейшаму працягвае ўплываць на беларускіх гісторыкаў – яны застаюцца досыць закрытымі да метадалагічнага падмацавання сваіх прац. Між тым, сусветная гістарыяграфія і гістарыясофія за апошнія дзесяцігоддзе зрабіла значны рывок у сістэмным асэнсаванні гістарычных працэў і іх рэканструкцыі гісторыкамі. Многія з’явы палітычнай, сацыяльнай і культурнай гісторыі варта размясціць у шырэйшым метадалагічным кантэксце, што можа стварыць дадатковыя пазнавальныя рамкі. Прыходзіцца канстатаваць, што гэтыя новыя магчымасці не да канца ўсведамляюцца беларускімі гісторыкамі.

Семінар па метадалогіі гісторыі прадугледжвае азнаямленне з базавымі тэкстамі сусветнай гістарыяграфіі (пастаноўка праблемы) і абмеркаванне палажэнняў метадалагічных канцэпцый аўтараў у дачыненні да гісторыі Беларусі (датасоўная функцыя). Найперш прапануецца азнаямленне з наватарскімі для свайго часу тэкстамі сусветнай гістарыяграфіі другой паловы ХХ – пачатку ХХІ ст. “Беларускі кантэкст” можа быць агучаны пад час дыскусіі на самім семінары.

Мэта семінара – пашырэння прафесійнай камунікацыі. Форма – азнаямленне і сумеснае абмеркаванне базавых найноўшых тэкстаў па асноўных кірунках сусветнай гістарыяграфіі. Мяркуемая рэгулярнасць сустрэч – раз на месяц.

Фокусная аўдыторыя семінара: прафесійныя гісторыкі і спецыялісты іншых навукова-гуманітарных дысцыплін.

Сярод іншых, мяркуецца абмеркаваць працы Карла Гінзбурга, Караля Мадзалеўскага, Арона Гурэвіча, Стывена Грынблата, Фрэнсіс Йейтс, Эрнста Гартвіга Кантаровіча, Наталі Зэман-Дэвіс, Імануіла Валерстайна.

Семінар будзе працаваць як частка Школы ВКЛ:дыялог са спадчынай

Кіраўнік семінара – Алег Дзярновіч.