• Цягам апошняй чвэрці стагоддзя беларуская гістарыяграфія дасягнула значных поспехаў у вывучэнні некаторых новых для яе кірункаў. Назапашаны досыць багаты факталагічны багаж. Але, подобна, што “траўма з-за дактрыны” па-ранейшаму працягвае ўплываць на беларускіх гісторыкаў – яны застаюцца досыць закрытымі да метадалагічнага падмацавання сваіх прац. Між тым, сусветная гістарыяграфія і гістарыясофія за апошнія дзесяцігоддзе зрабіла значны рывок у сістэмным асэнсаванні гістарычных працэў і іх рэканструкцыі гісторыкамі. Многія з’явы палітычнай, сацыяльнай і культурнай гісторыі варта размясціць у шырэйшым метадалагічным кантэксце, што можа стварыць дадатковыя пазнавальныя рамкі. Прыходзіцца канстатаваць, што гэтыя новыя магчымасці не да канца ўсведамляюцца беларускімі гісторыкамі.

    Семінар па метадалогіі гісторыі прадугледжвае азнаямленне з базавымі тэкстамі сусветнай гістарыяграфіі (пастаноўка праблемы) і абмеркаванне палажэнняў метадалагічных канцэпцый аўтараў у дачыненні да гісторыі Беларусі (датасоўная функцыя). Найперш прапануецца азнаямленне з наватарскімі для свайго часу тэкстамі сусветнай гістарыяграфіі другой паловы ХХ – пачатку ХХІ ст. “Беларускі кантэкст” можа быць агучаны пад час дыскусіі на самім семінары.

    Мэта семінара – пашырэння прафесійнай камунікацыі. Форма – азнаямленне і сумеснае абмеркаванне базавых найноўшых тэкстаў па асноўных кірунках сусветнай гістарыяграфіі. Мяркуемая рэгулярнасць сустрэч – раз на месяц.

    Фокусная аўдыторыя семінара: прафесійныя гісторыкі і спецыялісты іншых навукова-гуманітарных дысцыплін.

    Сярод іншых, мяркуецца абмеркаваць працы Карла Гінзбурга, Караля Мадзалеўскага, Арона Гурэвіча, Стывена Грынблата, Фрэнсіс Йейтс, Эрнста Гартвіга Кантаровіча, Наталі Зэман-Дэвіс, Імануіла Валерстайна.

    Семінар будзе працаваць як частка Школы ВКЛ:дыялог са спадчынай

    Кіраўнік семінара – Алег Дзярновіч.

  • Экпериментальная площадка

    Guest accessСамостоятельная запись
  • Методологический семинар -  это уникальная форма интеллектуальной работы, возникшая в Московском методологическом кружке и перенесенная в Беларусь Владимиром Мацкевичем в 1994 году вместе с особыми представлениями об организации мышления.  С тех пор эта форма культивируется Агентством гуманитарных технологий.

    Guest accessСамостоятельная запись
  • Материалы и обсуждения регулярного семинара, посвященного Идее Университета и возможностям ее реализации в Беларуси.

    Самостоятельная запись